Песняры - Генацвале (бэк) - (ориг минусовка)
Тональность
0
Темп
0%
Подождите применяются изменения…
Текст песни «Генацвале»
Снег бялеецца ў вышынях
На гары на стромкай скале
Кветкі квецяцца ў даліне
Ў сонцы ў кветках Генацвале
Было люба мне ў Цхалтуба
Ў жыватворнай цёплай цхалі
Было люба як галубіў
Цябе ў думках Генацвале
Ты прабач мяне што пакінуў так
Ты прабач мяне што не запытаў я
Будуць сніцца скалы горы
Грузіі цудоўнай далі
І адна ты з ясных зораў
Сніцца будзеш Генацвале Генацвале
Ты лячыла ўсмешкай мілай
Твае лекі чаравалі
Сны чароўныя будзіла
Ты грузінка Генацвале
Ой паеду я далёка
Сэрца сціснецца ад жалю
Будзе сумна адзінока
Без цябе мне Генацвале
Ты прабач мяне што пакінуў так
Ты прабач мяне што не запытаў я
Будуць сніцца скалы горы
Грузіі цудоўнай далі
І адна ты з ясных зораў
Сніцца будзеш Генацвале Генацвале
Эліко маё світанне
Смутна зоркі мне міргалі
Суліко на адвітанне
Праспявай мне Генацвале
Ой паеду я далёка
Сэрца сціснецца ад жалю
Будзе сумна адзінока
Без цябе мне Генацвале
Ты прабач мяне што пакінуў так
Ты прабач мяне што не запытаў я
Будуць сніцца скалы горы
Грузіі цудоўнай далі
І адна ты з ясных зораў
Сніцца будзеш Генацвале Генацвале